Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» - пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр - шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом - апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. «У вайны не жаночы твар» - першая кніга хронікі. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны. Пераклад Валянціна Акудовіча. Музыка: Дмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў